28 лютага 2025, Пятніца, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У акупаваным Марыупалі партызаны ўзарвалі работніка ФСБ ва ўласным аўто

2
У акупаваным Марыупалі партызаны ўзарвалі работніка ФСБ ва ўласным аўто

Акупанта забралі ў рэанімацыю.

У акупаваным горадзе Марыупалі Данецкай вобласці адбылося надзвычайнае здарэнне. Узарванае аўто супрацоўніка ФСБ РФ. Як піша «Фокус», пра гэта паведаміў былы дарадца гарадскога мэра Марыупаля Пётр Андрушчанка.

«Сёння ўначы блізу 01:00 у Прыморскім раёне сябры «Марыупальскага Супраціву» ўзарвалі аўтамабіль з ФСБшнай сволаччу. Пацярпелы ў рэанімацыі. Не мусіць выжыць. Дэталі акцыі пазней. Калі дазволяць абставіны бяспекі», - праінфармаваў ён.

Пётр Андрушчанка дадаў, што пасля выбуху расейская ФСБ пачала шукаць падрыўніка. Акупанты ажыццяўляюць масавыя затрыманні, спрабуючы адсачыць украінскае падполле.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках