Зяленскі перад паездкай у Белы дом сустрэўся з амерыканскімі сэнатарамі
6- 28.02.2025, 19:14
- 4,248

Фотафакт.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі перад паездкай у Белы дом сустрэўся з амерыканскімі сэнатарамі.
У рамках візіту ў ЗША прэзідэнт Украіны сустрэнецца з Дональдам Трампам, пасля чаго адбудзецца працоўны ланч і цырымонія падпісання двухбаковага пагаднення паміж Украінай і ЗША аб карысных выкапнях.
Чакаецца таксама, што Зяленскі выступіць у Інстытуце Хадсана, сустрэнецца з украінскай дыяспарай і дасць інтэрв'ю Fox News.