1 сакавiка 2025, Субота, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускай краме заўважылі шакалад вельмі незвычайнага выгляду

У беларускай краме заўважылі шакалад вельмі незвычайнага выгляду

Меркаванні беларусаў датычна гэтага прадукту разышліся кардынальна.

Зайшоўшы ў адну з менскіх крамаў, блогер знайшоў «самы дзіўны шакалад» у Беларусі. Мужчына мяркуе: можа, ён і смачны, але выглядае вельмі незвычайна, піша Telegraf.news.

Шакалад пад арыгінальным назовам «Закусон інтэлігента» уяўляе з сябе блізу дзесяці цукерак у форме невялікіх, але досыць праўдападобных рыбак. Калі глядзіш на пакунак, узнікае ўражанне, быццам набываеш не дэсерт, а шпроты ў алеі.

Кошт адной шакаладкі вагой 100 грамаў складае 8,99 рублёў, расказаў блогер.

На папулярным расейскім маркетплейсе журналісты адшукалі шакалад і даведаліся, што робяць яго ў Расеі, а кожная цукерка «дбайна абгорнутая ў фольгу» з мэтай «ідэальна перадаць форму і дэталі рыбы: плаўнікі, луску і вочкі». Паводле словаў прадаўца, такое пакаванне «дадае падарунку адмысловы шык і арыгінальнасць».

Дарэчы, у лінейцы вытворцы прапанаваныя і іншыя не менш арыгінальныя назвы, такія як «Закусон алігарха» і «Народны закусон». Гэта горкія і малочныя шакаладныя цукеркі са сметанковым начыннем. У кожнай упакоўцы 100 грамаў.

У каментарах меркаванні датычна гэтага прадукту разышліся кардынальна. Для адных ён смачны, а для іншых «зусім нясмачны» і «на троечку», а набываць яго варта «толькі на прыкол, каб дарыць рыбакам».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках