Трамп заявіў, што Зяленскі «не гатовы да міру»
17- 28.02.2025, 21:40
- 12,114

Ён назваў сустрэчу ў Белым доме «вельмі змястоўнай».
Амерыканскі лідар Дональд Трамп заявіў, што ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі «не гатовы да міру з удзелам ЗША». Ён таксама абвінаваціў украінскага прэзідэнта «ў непавазе да Штатаў».
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву Трамп.
Трамп адзначыў, што сёння ў яго з Зяленскім адбылася вельмі змястоўная сустрэча ў Белым доме.
«Мы даведаліся шмат такога, чаго ніколі нельга было б зразумець без размовы пад такім агнём і ціскам. неверагодна, што выходзіць вонкі дзякуючы эмоцыям, і я вызначыў для сябе, што прэзідэнт Зяленскі не гатовы да міру, калі Амерыка будзе задзейнічаная, таму што ён адчувае, што наш удзел дае яму вялікую перавагу ў перамовах» – сказаў амерыканскі прэзідэнт.
У той самы час ён падкрэсліў, што яму не патрэбная перавага, затое ён хоча міру.
«Ён (Зяленскі, – рэд.) выявіў непавагу да Злучаных Штатаў Амерыкі ў іх запаветным Авальным кабінеце. Ён можа вярнуцца, калі будзе гатовы да міру», – дадаў Трамп.