3 лютага 2025, панядзелак, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай адмовіўся прымаць Лукашэнку?

6
Кітай адмовіўся прымаць Лукашэнку?

Дыктатара проста не захацелі бачыць.

"Кітай, як і Захад, сёння ўспрымае Беларусь, як працяг Расеі ў заходнім кірунку", — такую думку выказаў у эфіры "Еўрарадыё" палітолаг Аркадзь Мошэс.

Са слоў экспэрта, хутчэй за ўсё, Кітаю не было ніякай рахубы запрашаць Лукашэнку да сябе ў краіну з візітам, які нібыта мусіў адбыцца за некалькі дзён да «выбараў» у Беларусі.

- Я не выключаю, што Пуцін таксама мог замовіць слоўца, маўляў Аляксандра Рыгоравіча пакуль не запрашайце, я сам буду ездзіць. А яшчэ быў прэцэдэнт, калі ў канцы 2023 года быў саміт "Паясы і шляхі" ў Кітаі, Лукашэнку не запрасілі. Яго не паставілі на адной фатаграфіі побач з Пуціным ці Сі Цзіньпінам. Так, яму далі потым магчымасць прыехаць у Кітай, а вось у групе людзей, якія павінны былі рэальна пра нешта дамовіцца, — Лукашэнкі не было.

Мошэс кажа, што магчыма, і зараз у Лукашэнкі проста не было ніякага запрашэння з Кітая. Тым больш, што паводле стандартах дыпламатычных пратаколаў, Лукашэнка не можа прыехаць у Кітай два разы запар - павінна выконвацца чарговасць, каб і Сі Цзіньпін таксама наведаў Менск.

Палітолаг Роза Турарбекава мяркуе, што зараз Лукашэнку нідзе не хочуць бачыць, нават на Усходзе. Экспэртка гаворыць, што гэта новы трэнд.

- Можа быць, праз нейкі час нам стане зразумела, чаму так адбылося [скасаванне візіту ў Кітай. - Еўрарадыё]. Так, яго прызналі, яго павіншавалі, але бачыць яго не жадаюць, нідзе. Мы фіксуем гэтыя трэнды, але нам проста не стае інфармацыі.

Нагадаем, 3 студзеня на сустрэчы са старшынямі аблвыканкамаў і Менскага гарвыканкама Лукашэнка заявіў, што да “выбараў” плануе здзейсніць візіт у Кітай.

- І міжнародныя візіты, у Кітай візіт. Такія візіты, ад якіх нельга адмовіцца. Бо гэта будучыня нашай дзяржавы. Што такое сустрэча з Сі Цзіньпінам і візіт у Кітай? Гэта будучыня нашай краіны. Супрацоўніцтва з Кітаем - гэта вялікая справа, - сказаў Лукашэнка.

Аднак ніякага візіту так і не адбылося.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках