Украінцы падарвалі адзін з найбуйнейшых цэнтраў перапрацоўкі расейскага газу
2- 3.02.2025, 8:30
- 14,624
Беспілотнікі атакавалі аб'ект пад Астраханню.
У Астраханскай вобласці ўночы 3 лютага зафіксавана атака беспілотнікаў на адзін з найбуйнейшых цэнтраў перапрацоўкі газу ў Расеі. Відавочцы паведамляюць аб рабоце сістэм супрацьпаветранай абароны і прыкметах узгарання на тэрыторыі прадпрыемства, паведаміў тэлеграм-канал BAZA. Да месца інцыдэнту былі накіраваныя пажарныя разлікі.
Тэлеграм-канал астраханскага губернатара Ігара Бабушкіна напісаў а 04:33 па мінскім часе, што ноччу ўкраінскі бок спрабаваў атакаваць аб'екты паліўна-энергетычнага комплексу.
Мэтай атакі быў Астраханскі газаперапрацоўчы завод (АГПЗ), які ўваходзіць у структуру ТАА "Газпркм перапрацоўка". Гэта адзін з ключавых прадпрыемстваў паліўна-энэргетычнага комплексу Расеі.
Завод штогод перапрацоўвае да 12 млрд кубаметраў газу, забяспечваючы вытворчасць таварнага газу, газавага кандэнсату, серы і бензіну. Сёння АГПЗ не толькі адыгрывае стратэгічную ролю ў газавай галіне, але і застаецца адным з найбуйнейшых цэнтраў перапрацоўкі газу ў Расеі.