«Гаворка ідзе пра набіванне кішэняў Лукашэнкі»
15- 3.02.2025, 9:05
- 11,984
Улады хочуць перасадзіць беларусаў на «Белджы».
Прэм'ер Раман Галоўчанка падпісаў пастанову аб выраўноўванні ставак утылізацыйнага збору на аўто з Расеяй. Беларусам дорага абыдуцца інтэграцыйныя памкненні рэжыму, піша чытач сайта Charter97.org.
- Для аўтадылераў тарыфы на ўтылізацыю павялічацца ўдвая, а на электракар - у 42 разы. Такія ж тарыфы будуць дзейнічаць для фізічных асоб, якія завозяць аўто для перапродажу. За новц легкавік з рухавіком 1000-2000 см спатрэбіцца заплаціць 23 тыс.руб. замест 11 645.
Дылеры закладуць утыльзбор у кошт аўто, плаціць давядзецца простым беларусам.
Як мяркуецца, у Беларусі самы высокі ўзрост аўтамабіляў у Еўропе. Меркавана, бо Белстат старанна хавае гэтую інфармацыю. Сярэдні ўзрост аўто ў краіне, магчыма, 22 гады. Вядома, што да 2014 года ў краіне аўтамабіляў старэйшых за 20 гадоў было менш за 20%. А ў 2022 у «самай сацыяльнай дзяржаве» іх ужо стала больш за 55%.
У сацсетках з'яўляюцца відэа аўтамабіляў, якія развальваюцца на хаду.
Такі ўзрост аўто звязаны не з любоўю беларусаў да рарытэтаў, а з збядненнем людзей.
Новыя мыты робяць пакупку старых аўто нявыгаднай. Моцныя гаспадарнікі хочуць прымусіць беларусаў купляць прадукцыю «Белджы», да якой шмат пытанняў у прапорцыі кошт-якасць, камфорт, экалагічнасць. Інтарэсы беларусаў другарадныя, калі гаворка ідзе пра набіванне кішэняў Лукашэнкі і ўзбагачэнне кітайскіх акцыянераў.