Дарадца Зяленскага назваў «няўдалым» план ЗША для правядзення выбараў ва Украіне
4- 3.02.2025, 9:31
- 5,610
Беламу дому патрэбны рэальны план ціску.
Прапанова ЗША правесці выбары ва Украіне да канца года ў выпадку спынення агню - гэта «няўдалы» план, калі ў Вашынгтоне больш нічога не мяркуюць зрабіць для ўстойлівага міру, заявіў дарадца ўкраінскага прэзідэнта ў камунікацыях Дзмітрый Ліцвін.
«Масква працягвае нарошчваць вытворчасць ракет і боепрыпасаў, знаходзіць новыя спосабы абыходу санкцый і зарабляе на нафце. І зразумела, што ўся гэтая зброя ствараецца не з улікам павагі да дэмакратычных суседзяў», - адзначыў Ліцвін. Ён нагадаў пра словы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які казаў пра магчымасць ціску на Пуціна, і заклікаў Вашынгтон перайсці да працы над «канкрэтным планам па спыненнявайны і забеспячэнні трывалага міру».
Да гэтага спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША ва Украіне Кіт Келаг заявіў, што Вашынгтон хоча, каб ва Украіне да канца года прайшлі прэзідэнцкія і парламенцкія выбары.
In response to Reuters' question regarding Mr. Kellogg's remarks on the ceasefire and elections –
— Dmytro Lytvyn (@dmtrltvn) February 2, 2025
We haven’t seen Mr. Kellogg’s full interview, only a few quotes about the elections, so it’s hard to fully assess his position. But if his plan is just a ceasefire and elections, it…