3 лютага 2025, панядзелак, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ абвясціў аб узмацненні кантролю за плацяжамі гатоўкай з 2027-га года

5
ЕЗ абвясціў аб узмацненні кантролю за плацяжамі гатоўкай з 2027-га года

Як гэта паўплывае на беларусаў?

Еўрапейскі Звяз увёў новыя абмежаванні на разлікі гатоўкай. З 2027 года ў краінах ЕЗ будзе забаронена праводзіць плацяжы гатоўкай на суму, якая перавышае 10 000 еўраў. Акрамя таго, для транзакцый больш за 3 000 еўраў будзе абавязковая праверка асобы, паведаміў biznes.interia.pl.

Гэтыя меры, паводле слоў выдання, накіраваныя на барацьбу з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму. Абмежаванні распаўсюджваюцца на ўсе валюты, якія дзейнічаюць на тэрыторыі ЕЗ, але асобныя дзяржавы змогуць усталёўваць больш жорсткія ліміты. Гэта азначае, што ў шэрагу выпадкаў зрабіць пакупку за гаоўку будзе немагчыма.

Новыя правілы закранулі шырокае кола арганізацый, у тым ліку банкі, фінансавыя ўстановы, агенцтвы нерухомасці, казіно і прадаўцоў прадметаў раскошы. Дадатковыя абмежаванні ўвялі і для аперацый з крыптавалютамі - платформы і аператары партманэтаў будуць абавязаны верыфікаваць кліентаў пры транзакцыях звыш 1000 еўраў.

У некаторых краінах ЕЗ ужо дзейнічаюць падобныя нормы. Напрыклад, у Польшчы кампаніі не могуць здзяйсняць плацяжы гатоўкай на суму звыш 15 000 злотых - усе такія транзакцыі павінны праходзіць безгатоўкава. Аднак новыя правілы распаўсюджваюцца не толькі на прадпрымальнікаў, але і на прыватных асоб.

Для беларусаў гэта абяцае пэўныя цяжкасці пры здзяйсненні буйных угод у суседняй краіне. Напрыклад, пры куплі аўтамабіляў на другасным рынку - пасля ўвядзення абмежаванняў на гатовыя разлікі аплаціць ужыванае аўто, мяркуючы з усяго, можна будзе толькі з дапамогай банкаўскага пераводу, што, з улікам дзейных эканамічных санкцый, якія закранаюць у тым ліку і банкаўскі сектар, можа быць дастаткова праблематычным.

Забарона на разлікі гатоўкай звыш 10 000 еўраў набудзе моц з 2027 года, але для спартыўных клубаў прадугледжаны больш працяглы пераходны перыяд - для іх новыя патрабаванні пачнуць дзейнічаць з 2029 года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках