Трамп: Мыты на імпарт з ЕЗ будуць уведзены ў найбліжэйшы час
53- 3.02.2025, 12:24
- 8,030
Прэзідэнт ЗША заявіў, што "Еўропа абкрадала Амерыку".
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб намеры неўзабаве увесці мыты на еўрапейскія тавары, абвінаваціўшы Еўрапейскі Звяз у несправядлівай гандлёвай палітыцы ў дачыненні да Злучаных Штатаў, паведамляе BBC.
“Яны не прымаюць нашыя аўтамабілі, не прымаюць нашу сельскагаспадарчую прадукцыю. Яны амаль нічога не прымаюць, а мы прымаем ад іх усё - ад мільёнаў аўтамабіляў да велізарнай колькасці прадуктаў харчавання і сельгаспрадукцыі”, - сказаў Трамп.
На пытанне BBC, ці ёсць канкрэтныя тэрміны абвяшчэння тарыфаў на ЕЗ, Трамп адказаў: "Я б не сказаў, што ёсць канкрэтны графік, але гэта адбудзецца неўзабаве".
“Злучаныя Штаты былі абкрадзеныя практычна ўсімі краінамі свету. Мы маем дэфіцыт амаль з кожнай краінай - не з усімі, але з большасцю, і мы гэта зменім. Гэта было несправядліва.
Яны сапраўды карысталіся [ЗША]”, - мяркуе Трамп.