«Прачнуўся ад выбуху, усё гарыць»
15- 3.02.2025, 12:37
- 15,520
Відавочца распавёў аб нападзе УСУ на завод "Газпрама".
У Астраханскай вобласці ўночы 3 лютага зафіксавана атака беспілотнікаў на адзін з найбуйнейшых цэнтраў перапрацоўкі газу ў Расеі. Відавочцы паведамляюць аб рабоце сістэм супрацьпаветранай абароны і прыкметах узгарання на тэрыторыі прадпрыемства.
Відавочца каментуе: «Прачнуўся ад бавоўны, усё гарыць. Жах».
Паведамляецца, што БПЛА патрапілі ў тры ўстаноўкі, завод спынены. Супрацоўнікаў паспелі схаваць у бамбасховішчы. Таксама быў атакаваны газаправод.