3 лютага 2025, панядзелак, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беластоку адкрыты збор сродкаў на захаванне магіл беларускіх дзеячаў культуры

3
У Беластоку адкрыты збор сродкаў на захаванне магіл беларускіх дзеячаў культуры
МАГІЛА МІКАЛАЯ ЧАРНЕЦКАГА. БЕЛАСТОК, ПОЛЬШЧА. 2024 ГОД.
ФОТА: ГРАМАДСКАЯ ІНІЦЫЯТЫВА АБАРОНЫ МАГІЛ БЕЛАРУСКІХ ДЗЕЯЧАЎ У БЕЛАСТОКУ/TELEGRAM

Неабходна выплаціць запазычанасць і арандаваць месцы на наступныя 20 гадоў.

Беласток заўсёды быў важным цэнтрам беларускай культуры ў Польшчы. Тут, на могілках Усіх Святых, дзеячы, якія прысвяцілі сваё жыццё захаванню беларускай мовы, традыцый і ідэнтычнасці. Каб захаваць магілы, неабходна выплаціць запазычанасць і арандаваць месцы, дзе яны пахаваныя, на наступныя 20 гадоў. Калі гэтага не зрабіць, месцы могуць быць перададзеныя пад іншыя пахаванні.

Беларускія актывісты Беластока заклікаюць усіх, каму неабыякавая беларуская гісторыя, падтрымаць збор, каб захаваць памяць аб выдатных дзеячах для будучых пакаленняў.

«Захаваць магілы - значыць захаваць нашу гісторыю», - падкрэсліваюць актывісты.

Мэта збору сродкаў - 2650 €. За падтрымку можна атрымаць сувеніры і нават патрапіць на спецыяльную экскурсію.

Чаму гэта важна?

Магілы на цвінтары Усіх Святых - гэта больш, чым проста пахаванні. Гэта частка нашай нацыянальнай гісторыі. Тут спачываюць людзі, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню беларускай мове і традыцыйнай культуры, такія як:

Кастусь Кіслы - заснавальнік хароў у Беларускім школьным таварыстве.

Лявон і Сяргей Богушы – актыўныя ўдзельнікі беларускага нацыянальнага руху, якія прысвяцілі сваё жыццё барацьбе за незалежнасць і захаванне культуры.

Мікалай Чарнецкі - педагог, удзельнік беларускага нацыянальнага падполля.

Захаванне гэтых магіл азначае захаванне сімвалаў беларускай духоўнасці, гісторыі і культуры.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках