3 лютага 2025, панядзелак, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Страты былі шалёныя»

1
«Страты былі шалёныя»

Раман Світан расказаў, чаму паўночнакарэйцы зніклі з фронту.

Амерыканскае выданне The New York Times піша, што Кім Чэн Ын быў шакаваны стратамі паўночнакарэйцаў у баях з УСУ. Менавіта дыктатар КНДР адклікаў войскі з перадавой у Курскай вобласці.

Наколькі гэта падобна да праўды? Па каментар сайт Charter97.org звярнуўся да вайсковага экспэрта, палкоўніка запасу УСУ Рамана Світана:

- Пачну з таго, што пастанову аб вывадзе корпуса (больш за 10 тысяч паўночнакарэйцаў) прымаў вярхоўны гетман. Калі казаць пра тое, пад якія задачы, то іх магло быць некалькі. Першая - адвод корпуса на даўкамплектаванне і на «давучванне». Бо страты былі шалёныя, якія б паўночнакарэйцы не былі зацятыя, але літаральна за 1,5 месяца яны страцілі траціну корпуса!

Пытанне ў тым, што будзе пасля даўкамплектавання. Ёсць імавернасць таго, што іх узмоцняць разы ў два і вернуць назад, але застаецца імавернасць таго (50 на 50), што паўночнакарэйцы больш проста не з'явяцца на лініі фронту.

Не толькі праз страты, а яшчэ і праз ціск некаторых міжнародных сілавых структур. У таго ж Дональда Трампа праз Сі Цзіньпіна ёсць такая магчымасць, нават наўпрост праз таго ж Пуціна. Цяпер жа вядуцца нейкія перамовы. Увогуле, кантакты ў трампістаў з пуціноідамі ёсць, і яны могуць націснуць.

- Чаго мог спалохацца Кім Чэн Ын?

- «Спалохаўся» - усё ж больш псіхалагічная тэрміналогія. З вайсковага пункту гледжання ён, па-першае, усвядоміў непадрыхтаванасць свайго войска ваяваць у баявых варунках.

Па-другое, зразумеў, што той падрыхтоўкі, якая ёсць у ягонага войска, не дастаткова для вядзення маштабных баявых дзеянняў. Таму хутчэй не спалохаўся, а нібы прыняў да ўвагі.

Якія высновы ён з гэтага зробіць, якія дзеянні зробіць — тут вельмі шмат залежыць ад геапалітычных раскладаў, якія зараз мяняюцца практычна кожны дзень.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках