3 лютага 2025, панядзелак, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На пляжах расейскай Анапы выявілі рэчыва, якое выклікае рак

9
На пляжах расейскай Анапы выявілі рэчыва, якое выклікае рак

З канцэнтрацыяй на 2150% вышэйшай за норму.

У грунце з узбярэжжа расейскай Анапы, які сабралі і ачысцілі ад буйных фракцый мазуту, які выліўся з танкераў "Валганафта", выяўлена звышканцэнтрацыя небяспечнага хімічнага рэчыва — бензапірэну. Пра гэта навуковы кіраўнік інстытута водных праблем РАН Віктар Данілаў-Данільян расказаўў "Московскому комсомольцу".

Паводле ягоных слоў, даследаванне правялі супрацоўнікі НДПІ і Усерасійскага таварыства аховы прыроды. Вынікі аналізу сабранага грунту сведчаць аб тым, што гранічна дапушчальная канцэнтрацыя таксічнага рэчыва ў ім перавышаная ў 22,5 раза.

З адкрытых крыніц, бензапірэн небяспечны прыродны канцэраген, ён таксічны для чалавека і пры траплянні ў арганізм можа справакаваць развіццё злаякасных пухлін. Паводле ступені ўплыву на арганізм яго залічваюць да I (найвышэйшага) класа небяспекі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках