Урад Беларусі склаў паўнамоцтвы
13- 3.02.2025, 15:51
- 12,564
Аднак Лукашэнка яго не адпусціў.
Урад Беларусі склаў паўнамоцтвы. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу 3 лютага падпісаў указ аб прадаўжэнні паўнамоцтваў урада.
"У мэтах забеспячэння бесперабойнай работы выканаўчай вертыкалі ўлады" Лукашэнка сваім указам даручыў прэм'ер-міністру, яго намеснікам, міністрам, старшыням дзяржкамітэтаў і кіраўніку Апарату Савета міністраў прадоўжыць выкананне абавязкаў да фармівання новага складу ўрада.