Якім будзе надвор'е на тыдні
1- 3.02.2025, 16:20
- 1,926
Прагноз на 4-6 лютага.
4 лютага варункі надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з паўночных шырот. Воблачна з прасвятленнямі. У многіх раёнах краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -1..-7°С, максімальная ўдзень -3..+2°С. Атмасферны ціск будзе расці.
5-6 лютага на фоне вобласці павышанага атмасфернага ціску адаб'ецца ўплыў малаактыўных атмасферных франтоў. Чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е.
5 лютага месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных адцінках дарог захаваецца галалёдзіца. Раніцай і ўдзень месцамі на захадзе Беларусі чакаецца слабы галалёд. Вецер няўстойлівы сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -3...-10°С, пры прасвятленнях паветра будзе астуджвацца да -13°С; максімальная ўдзень 0..-6°С, на захадзе краіны да +2°С.
6 лютага месцамі па рэспубліцы пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Раніцай і ўдзень месцамі на захадзе краіны слабы галалёд. Вецер усходняй чвэрці сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -3..-10°С, пры прасвятленнях да -13°С, максімальная ўдзень -5..+2°С.