За студзень войска РФ страціла тры дывізіі
- 3.02.2025, 16:25
- 3,016
З моманту шырокамаштабнага ўварвання вялікія страты былі толькі ў снежні 2024-га.
У студзені беззваротныя і санітарныя страты расейскага войска склалі 48 240 вайскоўцаў, што ўмоўна складае больш за тры мотастралковыя дывізіі. Аб гэтым паведаміла Мінабароны Украіны ў панядзелак, 3 лютага.
Указана, што за ўвесь перыяд шырокамаштабнага ўварвання РФ страты былі большымі толькі ў снежні 2024 года – 48 670 вайскоўцаў.
Таксама ў студзені нашыя ваяры знішчылі 230 варожых танкаў. Улічваючы, што ў танкавым батальёне 31 машына, вораг страціў знішчанымі і падбітымі ўмоўна амаль сем танкавых батальёнаў.
Акрамя таго, УСУ «адмінусавалі» 573 бронемашыны. Умоўна гэтая колькасць ББМ амаль трох мотастралковых дывізій.
Акрамя таго, у мінулым месяцы ўкраінскія воіны знішчылі 963 гарматы. У адным артдывізіёне акупантаў - 18 артустановак. Такім чынам, у першы месяц года знішчана 50 артдывізіёнаў.
«Інтэнсіўнасць баявых дзеянняў на фронце ў першым месяцы 2025 года заставалася высокай. У студзені зафіксавана 5087 баявых сутыкненняў. Варожая тактычная авіяцыя скінула на пазіцыі нашых абаронцаў і прыфрантавыя гарады больш за 2400 КАБаў», - дадалі ў Генштабе.