3 лютага 2025, панядзелак, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сяброўскі» ўдар Крамлю ў спіну

4
«Сяброўскі» ўдар Крамлю ў спіну

У Расею неўзабаве вернуцца «ліхія дзевяностыя».

Міністр сельскай гаспадаркі РФ Аксана Лут паскардзілася ў СМІ, што «Кітай адмаўляецца набываць расейскую сельгаспрадукцыю». Аб гэтым жа паведамляюць і шэраг расейскіх выданняў, якія пацвярджаюць, што кітайскі рынак адмовіўся ад большасці гатункаў збожжавых і зернебабовых з прычыны нізкай якасці расейскай прадукцыі. Сама ж міністр адразу ж знайшла сабе апраўданне. З яе слоў, «прычынай стаў леташні неўраджай і дрэнныя варункі надвор'я».

Цяпер мінсельгас і ўсе замежнагандлёвыя структуры РФ працуюць над тым, каб атрымаць з КНР дазволы на экспарт маннай крупы і жытняй мукі, спрабуюць прадаць сорга, проса, сачавіцу і кудысьці прыбудаваць гарох, ад якога Кітай таксама адмовіўся. Гэтая прадукцыя наогул і не патрэбная Кітаю, таму як кітайскія кампаніі выступаюць у асноўным, як транзіцёры няякаснай расейскай прадукцыі ў Афрыку і краіны Паўднёва-Усходняй Азіі. Відавочна, і там не ўпадабалі расейскай якасці.

Але з Крамля патрабуюць прадаць хоць нешта, таму «мінсельгас» РФ спрабуе прадаць за мяжу што заўгодна і па ўсякім коштам. Усе структуры бесперапынна працуюць над акрэдытацыяй прадукцыі, якая яшчэ не пастаўляецца на кітайскі рынак. А пакуль Кітай купляе ў РФ рыбу і алей, ну і ў вялікіх колькасцях звадкаваны газ і сырую нафту самымі нізкімі коштамі.

Засталося толькі дачакацца абяцанай ЗША рэалізацыі зніжэння коштаў нафты і тады ў краіне-бензакалонцы мы зноў можам убачыць трыумф «расейскага свету» хвацкіх «дзевяностых».

Тэлеграм-канал «Вольнодумец»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках