Беларуска ўкалола 70 кліентам ботакс і гіялуронавую кіслату, на якія не было дакументаў
9- 3.02.2025, 17:51
- 7,246
Яна зарабіла дзясяткі тысяч рублёў.
Беларуска павялічвала кліентам вусны гіялуронавай кіслатой і калола ботакс. Гэты касметалагічны бізнэс скончыўся для яе крымінальнай справай. Падрабязнасцямі падзяліліся ў пракуратуры.
Паведамляецца, што жанчына, якая арганізавала такія медыцынскія паслугі, працавала без ліцэнзіі, а яе сумарны даход склаў больш за 73 000 рублёў.
- Падазраваная набывала выкарыстоўваныя ў працы прэпараты за наяўны разлік праз мэсэнджары, на іх адсутнічалі дакументы, якія пацвярджаюць бяспеку іх ужывання.
Як паведамляюць у пракуратуры, кліентамі патэнцыйна небяспечных працэдур сталі не менш як 70 чалавек.
Вядзецца расследаванне, распачатая крымінальная справа паводле часткі 1 артыкула 233 КК РБ (артыкул аб прадпрымальніцкай дзейнасці без ліцэнзіі).