3 лютага 2025, панядзелак, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія новыя спецыяльнасці з'явяцца ў каледжах Беларусі сёлета

3
Якія новыя спецыяльнасці з'явяцца ў каледжах Беларусі сёлета

Іх усяго пяць.

Сёлета ў беларускіх каледжах з'явіцца пяць новых спецыяльнасцей. Пра гэта паведамляе «Настаўніцкая газета» са спасылкай на намесніцу начальніка Галоўнай управы прафесійнай адукацыі, начальніцу ўправы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандру Пятрову.

Гаворка ідзе пра:

- «Праграмна-тэхнічнае забеспячэнне лічбавых прылад» у Менскім радыётэхнічным каледжы;

- «Дызайн гукавага асяроддзя» ў Гуманітарным каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы;

- «Кузаўны рамонт транспартных сродкаў» у Менскім дзяржаўным аўтамеханічным каледжы імя акадэміка М. С. Высоцкага;

- «Выхаваўчую работу» ў Менскім гарадскім педагагічным каледжы;

- «Тэхнічную эксплуатацыю мультымедыйных сістэм» у Менскім каледжы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Таксама сёлета з'явяцца чатыры новыя кваліфікацыі. Гэта:

- «Вытворца мармеладна-пасцілачных вырабаў» у Бабруйскім дзяржаўным гандлёва-эканамічным каледжы;

- «Аператар аўтаматычнай лініі па вытворчасці керамічных вырабаў» у Менскім дзяржаўным каледжы рамесніцтва і дызайну імя М. А. Кедышкі;

- «Ліцейшчык санітарна-будаўнічых вырабаў» у Менскім дзяржаўным каледжы рамесніцтва і дызайну імя М. А. Кедышкі;

- «Слесар-электрык па абслугоўванні і рамонце эскалатараў» у Менскім дзяржаўным каледжы тэхнікі і тэхналогій будаўніцтва.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках