3 лютага 2025, панядзелак, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ліквідавалі падпалкоўніка войска РФ

УСУ ліквідавалі падпалкоўніка войска РФ

Акупант быў знішчаны ў канцы студзеня.

Ва Украіне 20 студзеня 2025 года быў ліквідаваны падпалкоўнік расейскіх акупантаў Мяліцын Аляксандр Сяргеевіч, 1988 года нараджэння.

Пра гэта паведаміў блогер і ўкраінскі патрыёт з акупаванага Данецка, які вядзе ў сацыяльнай сетцы «Х» старонку «Necro Mancer». Ён сістэматычна маніторыць некралогі ў розных расейскіх крыніцах і склаў з «двухсотых» захопнікаў вялікую картатэку.

У некралогу пазначана, што Мяліцын «загінуў пры выкананні воінскага абавязку» і атрымаў пасмяротна ордэн «мужнасці» ад Пуціна. Пахавалі яго на Нова-Сормаўскіх могілках у Ніжнім Ноўгарадзе.

Цікава, што Мяліцын скончыў у 2010 годзе Краснадарскую вышэйшую вайсковую авіяцыйную вучэльню лётчыкаў. Але кім менавіта і дзе ён ваяваў ва Украіне, невядома.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках