Міністр у справах моладзі расейскай Якуціі атрымаў цяжкае раненне на вайне
7- 3.02.2025, 18:47
- 3,722
Кантракт на службу акупант падпісаў у верасні мінулага года.
У Расеі кіраўнік урада Якуціі Кірыл Бычкоў паведаміў аб цяжкім раненні ў зоне «спецыяльнай ваеннай аперацыі (СВА)» міністра ў справах моладзі і сацыяльных камунікацыях Якуціі Пятра Шамаева.
Іншыя падрабязнасці ён не прывёў. РасСМІ пішуць, што кантракт на службу Шамаеў уклаў у верасні 2024 года. Яму 39 год. Адправіўшыся на «СВА», Пётр Шамаеў пачаў публікаваць у Telegram-канал нататкі аб франтавым жыцці. У апошнім допісе ад 29 студзеня ён пісаў, што плануе неўзабаве вярнуцца ў Якуцію: «Неўзабаве дадому, там нарэшце наемся хатняй ежы!»