3 лютага 2025, панядзелак, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азіяцкія рынкі абрынуліся на фоне ўказа Трампа аб увядзенні мытаў

1
Азіяцкія рынкі абрынуліся на фоне ўказа Трампа аб увядзенні мытаў

Інвестары асцерагаюцца глабальнай гандлёвай вайны.

Азіяцкія фондавыя рынкі 3 лютага імкліва абрынуліся пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп увёў мыты для Канады, Мексікі і Кітая. Інвестары ўспрынялі гэта як сігнал да пачатку новага раунда глабальнай гандлёвай вайны, піша Bloomberg.

Азіяцкі фондавы індэкс MSCI Asia Pacific на 11:50 мск падаў на 2,43%, да 179,63 пункта, на мінімуме падзенне дасягала 2,98%. Індэкс акцый Японіі Nikkei 225 пасля таргоў 3 лютага страціў 2,66% і закрыўся на адзнацы 38520,09 пункта.

Індэкс Hang Seng China Enterprises падчас першых таргоў пасля святкавання Кітайскага Новага года на мінімуме губляў 2,53%, да 7195,39 пункта. Аднак да заканчэння сесіі бенчмарк аднавіўся да 7384,11 пункта, дадаўшы 0,03%.

Bloomberg адзначае, што некаторыя інвестары чакалі, што ўвядзенне тарыфаў можа быць адкладзенае або скасаванае падчас далейшых перамоў. Цяпер стала зразумела, што даходы карпарацый непазбежна пацярпяць, бо азіяцкія краіны ў значнай ступені залежаць ад экспарту ў ЗША.

Дарэчы, уведзеныя мыты паўплываюць на бізнэс найбуйных аўтавытворцаў Японіі, якія пастаўляюць у Паўночную Амерыку аўтамабілі, вырабленыя або сабраныя ў Мексіцы. Акцыі Toyota Motor упалі на 5%, Honda Motor – на 7,2% і Nissan Motor – на 5,63%, сведчаць звесткі пасля закрыцця таргоў Такійскай фондавай біржы. Акцыі паўднёвакарэйскага аўтавытворцы Kia, які мае завод у Мексіцы, страцілі 5,78% на біржы ў Сеуле.

Акцыі кітайскіх вытворцы электрамабіляў Li Auto і XPeng, якія імкнуцца пашырыць сваю прысутнасць на рынку ЗША, зніжаліся на 5,66% і на 0,76% адпаведна на таргах у Ганконгу паводле звестак на 10.56 мск.

Экспарцёры адзення, аксесуараў, тавараў для дома і электронікі таксама сутыкнуліся з падзеннем акцый. Паперы Li Ning, якая выпускае спартовае адзенне, і вытворцы бытавой тэхнікі Haier Smart Home зніжаюцца на 2,87% і 2,33% адпаведна.

Акрамя таго, пацярпелі японскія вытворцы паўправадніковага абсталявання, якія звычайна атрымліваюць большую частку сваіх даходаў з Кітая.

Разам з гэтым аналітыкі Bloomberg кажуць, што азіяцкія нафтаперапрацоўчыя заводы могуць быць у выйгрышы ад тарыфаў, бо гандлёвыя мыты Трампа на імпарт канадскай і мексіканскай нафты могуць даць азіяцкім нафтаперапрацоўчым заводам перавагу перад іх амерыканскімі канкурэнтамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках