Азербайджан пачаў антытэрарыстычную аперацыю на мяжы з Расеяй
1- 3.02.2025, 19:07
- 8,750
Мерапрыемствы працягнуцца да 10 лютага.
Азербайджан на мяжы з Расеяй запусціў з 3 лютага комплексныя аператыўна-вышуковыя і прафілактычныя антытэрарыстычныя аперацыі пад назвай «Мяжа-шчыт». Мерапрыемствы працягнуцца да 10 лютага, паведаміла Azertag.
Агенцтва ўдакладніла, што аперацыі вядуцца на базе ўзаемнай дамовы з Расеяй. Асноўная мэта - увасабленне плана прыгранічнага супрацоўніцтва, выяўленне і нейтралізацыя чальцоў транснацыянальных арганізаваных злачынных груповак, іх спонсараў, якія фінансуюць рэалізацыю зброі, выбухоўкі, наркотыкаў і іншага.
На час вучэнняў улады Азербайджана ўстановяць паліцэйскія пасты ў некалькіх раёнах.