3 лютага 2025, панядзелак, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

САЗ назвала рэгіён з найвышэйшым узроўнем спажывання алкаголю ў свеце

6
САЗ назвала рэгіён з найвышэйшым узроўнем спажывання алкаголю ў свеце

Узровень спажывання ў гэтым рэгіёне не мяняецца цягам больш чым 10 гадоў.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (САЗ) заявіла, што Еўрапейскі Звяз (ЕЗ) з'яўляецца субрэгіёнам з самым высокім узроўнем спажывання алкаголю ў свеце, які практычна не мяняецца цягам больш чым 10 гадоў. Аб гэтым паведамляецца на сайце арганізацыі.

У паведамленні гаворыцца, што зараз ЕЗ агулам не рухаецца па шляху скарачэння спажывання алкаголю. Аднак самым паспяховым прыкладам, які дэманструе зніжэнне спажывання алкаголю, САЗ называе мадэль кіравання продажам алкаголю ў паўночных краінах Еўропы, дзе існуюць дзяржаўныя манаполіі на продаж алкагольных напояў. Гэтыя манаполіі дзейнічаюць у Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі, Швэцыі і на Фарэрскіх выспах.

У адрозненне ад мадэляў продажаў алкаголю з мэтай атрымання прыбытку, нардычная сістэма абмяжоўвае даступнасць алкаголю і мінімізуе камерцыйны ўплыў, забараняючы продаж моцных напояў у крамах і ў прыватных рэтэйлераў. Дзяржаўныя манаполіі, такія як ATVR у Ісландыі, Systembolaget у Швэцыі, Alko ў Фінляндыі, Rusdrekkasøla Landsins на Фарэрскіх выспах і Vinmonopolet у Нарвегіі дзейнічаюць з прыярытэтам на абарону грамадскага здароўя, а не на атрыманне прыбытку.

У гэтых рэгіёнах дзейнічаюць абмежаванні на колькасць гандлёвых месцаў, гадзіны працы і дні продажаў, а таксама строгі кантроль за ўзростам пакупнікоў і адсутнасць рэкламы і зніжак, адзначае САЗ. У выніку краіны з дзяржаўнымі манаполіямі маюць больш нізкі ўзровень спажывання алкаголю на душу насельніцтва і меншую колькасць захворванняў і траўм, звязаных з алкаголем, у параўнанні з сярэднімі паказчыкамі па ЕЗ.

«Гэты арыентаваны на грамадскае здароўе падыход у кіраванні раздробным продажам алкаголю ў нардычных краінах з'яўляецца выдатным прыкладам правільнай алкагольнай палітыкі», – пракаментавала рэгіянальная дарадца еўрапейскага бюро САЗ у пытаннях алкаголю, незаконных прэпаратаў і аховы здароўя ў турмах Карына Фэрэйра-Баржэс. Краіны з дзяржаўнымі манаполіямі маюць ніжэйшае спажыванне алкаголю на душу насельніцтва ў параўнанні з сярэднім паказчыкам па ЕЗ і, як правіла, маюць ніжэйшыя паказчыкі шкоды, звязанай з алкаголем, які ўключае захворванні печані, рак, сэрцава-судзінныя захворванні, траўмы і ўтапленні».

У 2023 годзе САЗ заявіла, што бяспечнай для здароўя дозы алкаголю не існуе. Паводле яе інфармацыі, наяўныя цяпер навуковыя звесткі не даводзяць наяўнасць нейкага парога, на якім канцэрагенныя ўласцівасці алкаголю «ўключаюцца» і пачынаюць выяўляцца ў арганізме чалавека. Больш за тое, навуковыя даследаванні, якія маглі б прадэманстраваць патэнцыйны карысны эфект ад ужывання алкаголю, адсутнічаюць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках