УСУ, нягледзячы на шквальны агонь ворага, знішчылі пазіцыі расейскага кулямёта разам з разлікам
1- 3.02.2025, 20:42
- 2,958
Відэа.
На Ваўчанскім кірунку выведна-ўдарная група БпЛА брыгады «Гарт» знайшла пазіцыю варожага кулямёта. FPV-дроны падраздзялення «Скарпіён», нягледзячы на шквальны агонь, знішчылі яе разам з разлікам.
Відэазапіс паспяховай працы байцоў апублікаваны ў тэлеграм-канале Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.
Акрамя таго, украінскія воіны нанеслі дакладныя ўдары па зборы праціўніка, двух транспартных сродках, якія перавозілі асабовы склад і БК, а таксама знішчылі наглядальны комплекс «Мурам-М» і антэну для ўзмацнення сігналу варожых БПЛА.