Зяленскі падпісаў закон аб урэгуляванні ўкраінскага грамадзянства для сужэнцаў УСУ
4- 3.02.2025, 20:53
- 1,520
Указ аблягчае атрыманне грамадзянства жонкай або мужам вайскоўцаў УСУ.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў законапраект № 12032, які палягчае атрыманне ўкраінскага грамадзянства жонкай або мужам вайскоўцаў УСУ.
Пра гэта пазначана на сайце Вярхоўнай Рады.
Законапраект у пачатку студзеня быў падтрыманы 270 народнымі дэпутатамі.
Ён прапануе надаць жонкам і мужам вайскоўцаў Украіны права падаць дэкларацыю аб адмове ад замежнага грамадзянства пры набыцці ўкраінскага грамадзянства.
Гэтае ж права распаўсюджваецца на сужэнцаў загінулых вайскоўцаў.
Дакумент таксама прадугледжвае:
квоты для ўз'яднання сем'яў: вызначэнне квотаў іміграцыі для замежнікаў, якія хочуць уз'яднацца з вайскоўцамі.
аднаўленне грамадзянства: магчымасць для замежнікаў, якія абаранялі Украіну, аднавіць ўкраінскае грамадзянства.
У тлумачальнай запісцы адзначаецца, што законапраект будзе спрыяць рэалізацыі права на грамадзянства для сужэнцаў абаронцаў Украіны.