3 лютага 2025, панядзелак, 23:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі стварылі сродак, які падаўжае тэрмін службы шынаў

12
У Беларусі стварылі сродак, які падаўжае тэрмін службы шынаў

Прадукт ужо праходзіць выпрабаванні.

Спецыяльны ахоўны воск для шынаў, які спрыяе падаўжэнню іх тэрміну службы, стварылі ў Беларусі, піша партал «Нафтахімія».

Сродак «для маладосці шынаў» стаў супольным праектам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ефрасінні Полацкай, ААТ «Нафтан», ТАА «Цэнтр інавацыйных тэхналогій», ААТ «Завод горнага воску» і ААТ «Белшына».

Курыруе праект Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблемаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 2023 года вяліся выпрабаванні пілотнага лабараторнага ўзору прадукту на «Белшыне».

Праз паўгода стартавалі прамысловыя выпрабаванні бімадальнага воску. Да іх у Бабруйску прыступілі ў снежні 2024 года.

«На сёння ўвесь комплекс выпрабаванняў закончаны. І ўжо можна з упэўненасцю гаварыць, што ўзор айчыннага воску адпавядае заяўленым патрабаванням», – растлумачылі на прадпрыемстве.

Раней падобны бімадальны воск набывалі за мяжой. Яго выпускаюць у Кітаі, Нідэрландах і Італіі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках