«Наперадзе нас ішлі карэйцы, але я іх бачыў толькі мёртвых»
3- 3.02.2025, 21:42
- 10,034
Расейскі палонны расказаў пра страты вайскоўцаў КНДР.
Злобін Андрэй Валер'евіч з 11-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады войска РФ патрапіў у палон да ўкраінскіх дэсантнікаў у сяле Махноўка Курскай вобласці.
У 2023-м годзе Злобін паехаў у лес па дровы. Насек, прывёз дадому. Карная сістэма Расеі асудзіла Злобіна да 3,5 гадоў зняволення і пазбавіла афіцэрскага звання, якое атрымаў ва ўніверсітэце. Мужчына адседзеў амаль год, пакуль у красавіку 2024-га не прыехалі рэкруцёры ў войска РФ.
Пра гэта паведамілі Дэсантна-штурмавыя войскі Узброеных сілаў Украіны ў сваім тэлеграм-канале.
«Падпісаў кантракт, абяцалі, што буду “чысты” – не судзімы. Запэўнівалі, што паўгода паслужу і адпусцяць» – кажа Злобін.
За час вайны Злобін удзельнічаў у баявых дзеяннях і на тэрыторыі Украіны. Быў у Данецкай вобласці. Атрымаў некалькі раненняў. Пасля лячэння патрапіў на Куршчыну.
«Нас адправілі трымаць умацаваны раён каля Махноўкі. Занялі падвалы, ніхто нас доўга не мяняў, сувязі не было. У адзін дзень нас проста ў падвале ўзялі ў палон вашыя хлопцы» – скардзіцца Злобін.
«Наперадзе нас ішлі карэйцы, але я іх бачыў толькі мёртвых. Шмат. На вуліцах ляжалі», – запэўніў палонны.