Памёр Іосіф Навумчык
4- 4.02.2025, 9:33
- 4,112
Аднаму з кіраўнікоў Віцебшчыны было 86 гадоў.
Сёння, 4 лютага, памёр беларускі дзяржаўны дзеяч Іосіф Навумчык, які доўгі час уваходзіў у лік найвышэйшага кіраўніцтва Віцебшчыны. Яму было 86 гадоў. Пра гэта ягоны сын, адзін з дэпутатаў незалежнасці, журналіст «Радыё Свабода» Сяргей Навумчык паведаміў у «Фэйсбуку».
Іосіф Навумчык нарадзіўся ў 1938 годзе на Пастаўшчыне. Скончыў Лепельскую педвучэльню, гістарычны факультэт БДУ, Вышэйшую партыйную школу. Працаваў настаўнікам, затым - на камсамольскай працы ў Пастаўскім раёне і Віцебску. Быў другім сакратаром Віцебскага гаркама партыі, сакратаром Віцебскага абкама партыі ў ідэалогіі (трэцяя паводле важнасці пасада на Віцебшчыне), дарадцам ЦК КПСС у Афганістане, загадчык аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі помнікаў гісторыі і культуры Віцебскага аблвыканкама.
Быў адным з сузаснавальнікаў Таварыства беларускай мовы, уваходзіў у яго кіраўніцтва, а пасля выхаду на пенсію 25 гадоў узначальваў Віцебскую абласную Раду ТБМ.