На грэцкі курорт Сантарыні абрынулася серыя землятрусаў
2- 4.02.2025, 9:38
- 2,728
Сотні падземных штуршкоў.
Прэм'ер-міністр Грэцыі Кірыякас Міцатакіс заклікаў насельніцтва краіны да спакою на фоне серыі невялікіх землятрусаў, якая абрынулася на папулярны курорт — выспу Сантарыні ў Эгейскім моры.
Пра гэта 4 лютага паведамляе BBC.
"Я хачу папрасіць жыхароў dscgs захоўваць спакой", — заявіў Міцотакіс у Брусэлі і дадаў, што ўлады Грэцыі сочаць за "вельмі інтэнсіўнай геалагічнай з'явай" на Санторыні ў апошнія дні.
3 лютага на паўночны ўсход ад выспы былі зафіксаваныя штуршкі магнітудай да 4,9.
Акрамя таго, у апошнія два дні побач з Сантарыні адбылося больш за 280 невялікіх землятрусаў, паведамілі ВВС у сейсмалагічнай лабараторыі Афінскага ўніверсітэта.
Грэцкія ўлады заявілі, што цяперашняя сейсмічная актыўнасць у рэгіёне звязана з рухам тэктанічных пліт, а не з вулканічнай актыўнасцю.
Згодна са звесткамі Еўрапейска-Міжземнаморскага сейсмалагічнага цэнтра (EMSC), з 28 студзеня ў раёне паміж выспамі Амаргос і Сантарыні было зарэгістравана агулам больш за 555 падземных штуршкоў.
Нягледзячы на іх даволі невялікую сілу, у якасці меры засцярогі ўлады пастанавілі да 7 лютага закрыць школы ў Сантарыні, а таксама на суседніх выспах - Анафі, Іас і Амаргос.
Мясцовым жыхарам і турыстам чыноўнікі не рэкамендавалі збірацца вялікімі групамі ўнутры будынкаў, а таксама пазбягаць некалькіх раёнаў выспы - у тым ліку старога порта - з-за рызыкі апоўзняў.
Акрамя таго, некаторыя жыхары Сантарыні і турысты надумалі пакінуць выспу - для чаго і былі арганізаваныя дадатковыя паромы і авіярэйсы.