Лукашэнка застаўся без грошай
21- Telegram-канал "Нік і Майк"
- 4.02.2025, 14:07
- 19,646
І браць іх няма адкуль.
Лукашэнку трэба спяшацца. Адзіны кірунак, дзе яго могуць “пачуць” зараз, - гэта Еўропа. Кітай далекавата. А Расея і ЗША занятыя больш глабальнымі пытаннямі, чым аграфюрэр і яго вялікае сямейства.
У іншай сітуацыі гэтаму зацішшу можна было б цешыцца, як і прагаласавалым мёртвым душам або прымусовым працоўным з МТЗ і дзясяткам іншых прадпрыемстваў. Але не ў сітуацыі, калі грошай няма, і ўзяць няма адкуль. Радасці не дадае новы падыход да санкцый - з мытамі складаней змагацца, чым з дзіравымі забаронамі. І пачатковая эпоха тарыфных войнаў.
Давядзецца актывізавацца на еўрапейскім кірунку.
Telegram-канал "Нік і Майк"