Мянчанкі знялі, як харэограф успалі іх на занятку
5- 4.02.2025, 12:09
- 5,972
Мільёны праглядаў і сур'ёзныя спрэчкі ў каментарах.
Дзве сяброўкі з Менска схадзілі на занятак у танцавальную школу і выпадкова знялі момант, дзе выкладчык ўшчувае іх за гучны смех падчас урока. Здавалася б, сітуацыя не з разраду дзіўных.
Але 2 мільёны праглядаў на роліку ў TikTok, і 800 тысяч у Instagram, і тысячы каментароў нечакана ўцягнулі беларусаў у жорсткую танцавальную дыскусію, піша «Онлайнер».
«Як у школе! Яшчэ б двойкі ў дзённікі паставіла!», «Дай камусьці крыху ўлады - і ён уявіць сябе ўладаром Сусвету», «Як так можна - гэта ж хобі, а не занятак дзяржаўнай важнасці», - усклікаюць прыхільнікі «гаманкіх» дзяўчат. Ім апануюць адвакаты выкладчыка, расказваючы, якое пекла — весці заняткі ў класах без дысцыпліны. Да іх далучаюцца, здаецца, увогуле ўсе, хто меў хоць нейкі досвед выкладання. Увогуле беларусы пачалі натуральныя «зорныя войны» з-за нейкіх заняткаў у танцах, і сачыць за гэтым страшна і займальна адначасова.
@eka.grechka ♬ оригинальный звук - lebedochek
Між іншым, з'явіліся ўжо нават прафесійныя разборы сітуацыі ад іншых выкладчыкаў. У адным з самых папулярных аўтар тлумачыць, што не маюць рацыі напраўду абодва бакі:
- З аднаго боку, трэба заўсёды слухаць выкладчыка, як на лекцыі ва ўніверсітэце, інакш ніякага сэнсу не будзе. З іншага - харэографу таксама трэба памятаць, што навічкі ператвараюцца на занятках у сямігадовых дзяцей, і яны і так напалоханыя новым месцам і абставінамі. Размовы і жарты - гэта іх спосаб зняць стрэс. І на іх ні ў якім разе нельга агрэсаваць, асабліва пры натоўпе. Лепш пагладзіць па галоўцы і паспрабаваць знайсці падыход - менавіта як з дзецьмі.
Здаецца, гэтае меркаванне мае шанцы ўсіх нарэшце прымірыць. А што вы думаеце?
@angelsarcasm @lebedochek Преподаю танцы в Минске🇧🇾запись в инст angelsarcassm #minsk #танцы #минск ♬ оригинальный звук - angelina lebedeva