4 лютага 2025, aўторак, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У войска РФ маюць намер браць сіфілітыкаў і вар’ятаў

12
У войска РФ маюць намер браць сіфілітыкаў і вар’ятаў

У акупантаў заканчваюцца чалавечыя рэсурсы.

Міністэрства абароны РФ распрацавала праект, якім прапануецца памяняць катэгорыі прыдатнасці вайсковаабавязаных з некаторымі захворваннямі - напрыклад, з псіхічнымі разладамі і пранцамі.

Змяненні плануюць унесці ў пастанову аб вайсковай-лекарскай экспэртызе. Дакумент апублікаваны на партале праектаў прававых актаў.

"Досвед масавага агляду вайскоўцаў у перыяд правядзення спецаперацыі паказаў наяўнасць у раскладзе хвароб <…> недакладнасцяў, дыягнастычных крытэрыяў, якія патрабуюць іх прывядзення да сучасных падыходаў", — гаворыцца ў тлумачальнай нататцы.

Мяркуючы з дакументаў, людзям, якія хварэюць на пранцы, катэгорыю прыдатнасці прапануюць памяняць з “В” (“абмежавана прыдатны”) на “Б” («годны з нязначнымі абмежаваннямі”). Акрамя гэтага, прапануецца прыбраць пункт "позні, прыроджаны сіфіліс" - з ім раней прызнавалі непрыдатнымі да службы.

У графе “эндагенныя псіхозы”, да якіх належыць шызафрэнія, шызатыпічныя разлады, шызаафектыўныя, вар'яцкія, вострыя і часовыя псіхатычныя разлады, катэгорыю “Д”(“не прыдатны”) прапануюць змяніць на “В” (“абмежавана прыдатны”), калі яны "умерана выяўленыя, кароткачасовыя".

Таксама катэгорыі з "Д" на "В" плануецца змяніць у графе "неўратычныя, звязаныя са стрэсам і саматаформныя разлады" і "разлады асобы" "пры рэзка выяўленых стойкіх балючых праявах". Акрамя гэтага, замест катэгорыі "В" можа з'явіцца "Б" для тых, хто мае псіхічныя разлады і засмучэнні паводзін, выкліканыя ўжываннем псіхаактыўных рэчываў”, калі парушэнні "сярэднія і малаважныя".

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках