Жыхарам Астраўца, дзе знаходзіцца БелАЭС, раздаюць таблеткі ёду
48- 4.02.2025, 18:45
- 35,956
Што адбылося?
У Астраўцы, каля якога размяшчаецца Беларуская АЭС, медыкі пачалі выдаваць мясцовым жыхарам аварыйныя камплекты. Яны ўключаюць аднаразовую дзённую дозу прэпарата стабільнага ёду, сродкі індывідуальнай аховы, піша «Островецкая правда».
Аварыйныя камплекты выдаюцца пакватэрна пад роспіс, зыходзячы з колькасці сямейнікаў.
Паведамляецца, што гэта прафілактычны захад. Ён засноўваецца на рэкамендацыях Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і міжнароднай арганізацыі МАГАТЭ.