Ва УСУ рыхтуецца маштабная ратацыя
2- 4.02.2025, 15:35
- 4,828
Першая з пачатку поўнамаштабнай вайны.
Гетман УСУ Аляксандр Сырскі загадаў перавесці ў Наземныя войскі амаль 50 тысяч вайскоўцаў усіх родаў і тыпаў войск з мэтай пачатку працэсу ратацый, паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на суразмоўцу ў Генштабе УСУ.
Журналісты сцвярджаюць, што гаворка ідзе пра перавод прыкладна 50 тысяч вайскоўцаў, што складае амаль 20% усіх украінскіх вайскоўцаў, якія зараз знаходзяцца непасрэдна на фронце.
Гэта робіцца з мэтай пачатку першай за тры гады поўнамаштабнай вайны ратацыі, зазначае выданне.
«Нам трэба гэта зрабіць, каб запусціць механізм ратацый. Таго рэсурсу, які зараз вучыцца ў навучальных цэнтрах, дастаткова толькі на мінімальнае папаўненне падраздзяленняў, а не на паўнавартаснае забеспячэнне баявой кампаненты. А дзякуючы гэтым перамяшчэнням паміж войскамі, а таксама рэкрутынгу, мы зможам гэта зрабіць. Ужо ёсць зацверджаны план ратацый», - адзначыў ананімны суразмоўца.
З яго слоў, пастанова запусціць механізм ратацый не звязаная з магчымымі перамовамі або замарожваннем лініі фронту.
Украінскае войска, пераконвае ён, зможа правесці ратацыі і ва ўмовах вялікай вайны.