5 лютага 2025, Серада, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калі крыху пацяплее, зможам адсвяткаваць адкрыццё яшчэ і танцамі на вуліцы»

12
«Калі крыху пацяплее, зможам адсвяткаваць адкрыццё яшчэ і танцамі на вуліцы»

Велізарная чарга на Інтэрнацыянальнай у гэтыя выходныя – што гэта было?

І зноў чарга ў Менску, але на гэты раз занадта маладая, актыўная і нават з міні-карагодамі, пад K-Pop з партатыўных калонак. Так на вуліцы Інтэрнацыянальнай адчынялі ў гэтую суботу кавярню карэйскай кухні Сhicko. Прыхільнікі азіяцкай культуры чакалі гэтага дня блізу года. Ну, а мы пагутарылі з уладальнікам рэстарана Аляксандрам, які, як высветлілася, адкрыў адзін з самых вялікіх K-Pop-рэстаранаў у СНД для сваёй дачкі, якая фанацее ад карэйскай культуры.

Увогуле, Сhico – гэта расейская франшыза. Але ў Менск яна прыйшла пад кіраўніцтвам беларускага бізнэсоўца Аляксандра (падпісчыкі цяпер ласкава называюць яго Тата Сhicko). Асноўны бізнэс мужчыны звязаны з вытворчасцю мэблі, а карэйскую кавярню яго натхніла адкрыць маленькая дачка, піша «Анлайнер».

– Так, яна ў мяне займаецца карэйскімі танцамі, спявае K-Pop-песні і дзіка фанацее ад гэтай культуры. Таму, калі я сказаў, што адкрыю Сhicko ў Менску, яна была ўсімі рукамі за. Са мной нават ролік знялі на гэтую тэму.

Цэлы год кавярня наганяла інтрыгу: актыўна і крэатыўна вяліся сацсеткі. У выніку толькі ў адным Instagram у яшчэ непрацоўнага рэстарана набралася 28 тысячаў падпісчыкаў. За будаўніцтвам гэтыя тысячы сачылі як за серыялам, і зусім не дзіўна, што ў дзень адкрыцця масава рванулі ўбачыць усё на свае вочы. У прыхільнікаў K-Pop вельмі дружнае кам'юніці. Калі ім нешта цікава, то ўсім і адразу. Адсюль і чэргі.

– Увогуле, гэта сапраўды адзін з самых вялікіх рэстаранаў сеткі – 364 квадратныя метры на 72 пасадачныя месцы. Плюс мала дзе так затлумляюцца з гульнявымі аўтаматамі, фоталакацыямі, апаратамі з карэйскімі карткамі ды іншымі забаўляльнымі фішкамі. Мы тут не толькі пра ежу.

Аляксандр расказвае, што адкрыццё сапраўды прайшло нават з занадта вялікім ажыятажам. Была поўная пасадка, а кухні і персаналу зладзілі сапраўдны стрэс-тэст, нават беручы да ўвагі тое, што пакуль у Сhicko даступныя яшчэ не ўсе пункты з меню. У той самай чарзе стаялі нават буйныя блогеры. Здавалася б, трэба радавацца, але Аляксандру за гэты момант хутчэй крыху няёмка.

– Яшчэ шкада, што давялося скасаваць танцавальнае шоў. Мы падрыхтавалі праграму K-Pop-калектыву, але не паспелі аформіць гастрольныя пасведчанні. Давялося адкласці гэты момант на пазней. Думаю, праз пару тыдняў, калі крыху пацяплее, зможам адсвяткаваць адкрыццё яшчэ і танцамі на вуліцы, – расказаў бізнэсмэн.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках