Да -13°С чакаецца ў ноч на 5 лютага ў Беларусі
- 4.02.2025, 20:50
- 1,990
Месцамі пройдзе невялікі кароткачасовы снег.
Слупок тэрмометра ў ноч на сераду, 5 лютага, пры праясненнях апусціцца да 13 градусаў ніжэй за нуль, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. У начны і ранішні час месцамі апусціцца слабы туман, у заходніх раёнах прагназуецца слабы галалёд. Вецер будзе няўстойлівым з парывамі да 3–8 м/с. Сіноптыкі таксама папярэджваюць пра галалёдзіцу на асобных адрэзках дарог.
Уначы тэмпература будзе вагацца ад 4 да 10 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях слупок тэрмометра апусціцца да 13 градусаў марозу, па захадзе чакаецца ад 0 да 3 градусаў са знакам мінус. Днём прагназуецца ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, па захадзе краіны паветра прагрэецца да 4 градусаў цяпла.