4 лютага 2025, aўторак, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі прапанаваў даць Украіне ядзерную зброю або сяброўства ў NATO

18
Зяленскі прапанаваў даць Украіне ядзерную зброю або сяброўства ў NATO
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Падрабязнасці.

Калі Украіну не прымуць у NATO ў найбліжэйшай будучыні, то Кіеву спатрэбіцца ядзерная зброя для гарантавання бяспекі, заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю брытанскаму журналісту Пірсу Моргану. Відэа апублікаванае на старонцы Моргана ў X.

«Калі гэты працэс задоўжыцца на гады ці дзесяцігоддзі, не праз нас, а праз партнёраў, то ў нас узнікае абсалютна справядлівае пытанне, што будзе абараняць нас ад гэтага зла ўвесь гэты час на ўсім гэтым шляху. Які пакет падтрымкі, якія ракеты? Ці дадуць нам ядзерную зброю? Тады няхай дадуць нам ядзерную зброю. Ці дадуць нам ракеты ў такой колькасці, каб мы маглі спыніць Расею?» – распавёў Зяленскі.

На ягоную думку, гэта можа дапамагчы стрымліваць Расею пэўны час.

«Вярніце нам ядзерную зброю, дайце нам ракетныя сістэмы, партнёраў, дапамажыце нам фінансаваць мільённае войска, перакіньце свой кантынгент у тыя часткі нашай дзяржавы, дзе мы хочам стабільнасці сітуацыі, каб людзі былі спакойныя. Калі мы гаворым пра гэта, добра, але тут узнікае пытанне, пра якое я вам казаў. Калі мы не ў NATO, то чаму ён (Пуцін – рэд.) на нашай зямлі? Калі мы не ў NATO і Амерыка кажа, што мы не гатовыя прыняць Украіну ў NATO, то Пуцін павінен цалкам адступіць з нашай тэрыторыі», – сказаў прэзідэнт Украіны.

Пасля таго як Расея сыдзе з тэрыторыі Украіны, можна будзе гаварыць пра фінансавую кампенсацыю за ўсе страты, якія панесла Украіна ад акупантаў.

«Ён (Пуцін – рэд.) уварваўся, таму што баяўся, што мы станем чальцамі NATO. Добра, мы не сябры NATO. Прэч з нашай зямлі. Гэта трэба разглядаць менавіта так», – падкрэсліў Зяленскі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках