Вайскоўцам РФ замест аўтамабіля выдалі асла
15- 4.02.2025, 21:02
- 4,528
Для перавозкі боепрыпасаў на перадавую.
У адным з расейскіх падраздзяленняў для транспартавання боепрыпасаў на перадавую выдалі асла.
Паводле словаў саміх расейскіх захопнікаў, раней для такіх задачаў выкарыстоўвалі класічныя «буханкі», аднак цяпер тэхніка або знішчаная, або яе проста няма. Як вынік, салдатам даводзіцца выкарыстоўваць жывёлаў.
Адпаведнае відэа апублікаванае ў тэлеграм-канале «Бутусаў Плюс».