У Менску запускаюць сетку пастаматаў
6- 4.02.2025, 21:35
- 5,762
Першы з'явіўся ў ГЦ «Бонус» у Фрунзенскім раёне.
Лагістычны сэрвіс СДЭК адкрыў у Менску першы пастамат. Ён з'явіўся ў ГЦ «Бонус» у Фрунзенскім раёне. Пра гэта паведаміў партал Infotrans.
Пастамат працуе на прыём пасылак і карэспандэнцыі. Сюды можна адправіць пасылку з любога пункта Расеі. У найбліжэйшы час з'явіцца магчымасць даставіць пасылку, паклаўшы яе ў локер. Час працы пастамата – з 9 да 23 гадзіны.
Дырэктар СДЭК Руслан Вікулаў удакладніў, што хутка пастаматы з'явяцца яшчэ ў трох гандлёвых цэнтрах Менска.
Лагістычная сістэма СДЭК у Беларусі ўключае шэсць гатункавальных цэнтраў, размешчаных у Менску і абласных цэнтрах. Акрамя таго, СДЭК прадстаўлены 93 пунктамі выдачы заказаў у 34 гарадах.