УСУ ўдарылі па Голай Прыстані: знішчана больш за 10 катараў РФ
8- 5.02.2025, 10:31
- 13,788
![УСУ ўдарылі па Голай Прыстані: знішчана больш за 10 катараў РФ](https://i.c97.org/ai/569385/aux-head-1698472093-20231028_sbu_360.jpg)
Месцазнаходжанне ворага і іх тэхнікі вайскоўцам перадалі партызаны.
Сілы абароны Украіны нанеслі ўдары па расейскіх мэтах каля населенага пункта Голая Прыстань, Херсонскай вобласці. Там былі знішчаны варожыя катары.
Пра гэта паведамляе «АТЕШ».
Як адзначылі ў «АТЕШ», іх агенты высветлілі месцазнаходжанне ворага і іх тэхнікі.
Гэтая інфармацыя была перададзеная украінскім вайскоўцам. У выніку было знішчана больш за 10 катараў і значная колькасць расейскіх вайскоўцаў.
«Гэтыя ўдары сталі магчымымі дзякуючы дакладнай інфармацыі, атрыманай ад нашых агентаў, якія перадаюць звесткі аб месцазнаходжанні і перамяшчэнні акупантаў», - напісалі ў «Атэш».
![](https://i.c97.org/ai/628685/aux-1738740544-4559_1.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/628685/aux-1738740544-4851_2.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/628685/aux-1738740544-4097_3.jpg)