The Telegraph: РФ усё часцей выкарыстоўваюць для штурмаў «Лады»
3- 5.02.2025, 11:33
- 3,532
«Браня» амаль скончылася.
Праз нястачу браняванай тэхнікі расейскія акупанты часцей сталі атакаваць на "Ладах". Відэа з фронту сведчаць аб тым, што аўто абазначаюць спецыяльнымі адзнакамі і нават узмацняюць супрацьдроннымі кратамі. Пра гэта 4 лютага паведамілі ў The Telegraph.
Калі такія вытворцы як Mercedes і Volkswagen выйшлі з Расеі, прэзідэнт Уладзімір Пуцін загадаў бізнэсоўцам і чыноўнікам перасесці на "Лады". Цяпер, як мяркуюць у выданні, такія ж загады атрымалі і вайскоўцы.
Аналітыкі Oryx мяркуюць, што з пачатку поўнамаштабнай вайны УС РФ страцілі больш за 15 000 адзінак бранятэхнікі і цяжкай баявой тэхнікі. Адзначаецца, што дасягнуць замены штогадовых выдаткаў (6000 баявых машын) прамысловасць краіны-агрэсара дагэтуль не змагла. Ворагу ўдалося кампенсаваць страты раскансерваваннем састарэлай тэхнікі, пра стан якой можна толькі здагадвацца.
Верагодна, распаўсюджванне штурмаў на "Ладах" сведчыць аб тым, што запасы ў Расеі заканчваюцца. Гэтае аўто саступае сапраўднай тэхніцы, бо яе сталёвы корпус прабіваецца нават з вінтовак і кулямётаў. Чакаецца, што нягледзячы на прасоўванне на фронце дэфіцыт баявых рэсурсаў будзе падштурхоўваць Пуціна да заканчэння агню.
Нагадаем, у Forbes паведамілі, што з-за страт бранятэхнікі расейскія акупанты пачалі перасаджвацца на коней. У выданні адзначылі, што Расея вырабляе прыкладна 200 БМП-3 і 90 танкаў Т-90М у год, і гэтага недастаткова для кампенсацыі страт.