Фінтэх-кампанія Capital.com адкрыла дзясяткі вакансій на Кіпры
- 5.02.2025, 11:49
- 1,584
Беларускім праграмістам абяцаюць дапамогу ў пераездзе.
Фінтэх-кампанія Capital.com пашырае каманду ў кіпрскім Лімасоле. Вакансій шмат, піша Devby.
Кампанія шукае праграмістаў (Java, Python, React), мэнэджэраў, QA, інжынераў у сферы кібербяспекі, дата-аналітыкаў і многіх іншых.
Capital.com абяцае канкурэнтныя заробкі з добрымі прэміямі па выніках працы. У сацпакет уваходзяць медыцынская і іншыя віды страховак.
Кандыдатам з Беларусі і іншых краін прапануюць рэлакацыйныя бонусы:
• поўнасцю аплачаныя пералёты для ўсёй сям'і;
• два месяцы аплачанага жылля на Кіпры;
• падтрымка каманды, якая дапаможа з пераездам і працэсам адаптацыі.
Capital.com - глабальная гандлёвая платформа з доступам да рынкаў акцый, крыптавалют, сыравіны. Заснавана Віктарам Пракапенем у 2016 годзе.