6 лютага 2025, Чацвер, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сітуацыя з абменам даляраў кардынальным змянілася»

30
«Сітуацыя з абменам даляраў кардынальным змянілася»

Беларуска расказала аб праблемах у абменніках.

Чытачка сайта Charter97.org распавяла, як змянілася сітуацыя ў беларускіх абменніках:

- Я жыву адна, на пенсію. Таму жыццё маё нельга назваць ні шыкоўным, ні заможным, ні «dolce vita». Як заплаціш за камунальныя паслугі, мабільную сувязь і сыходзіш у аптэку па лекі, то ад пенсіі застаюцца шэлегі.

Добра, што за жыццё я пакрысе адкладала ў сваю скарбонку ў далярах, а пазней у еўрах. І такім чынам стварыла няхай і невялікі, але «стабілізацыйны фонд». І калі нейкі казус здарыцца, то ішла ў абменнік, каб не пакласці зубы на паліцу.

У апошні год пачалося нейкае пекла. Як ні прыйдзеш, не хочуць мяняць грошы: то памятыя, то падрапаныя, то цвіль. А я ж не мяняю банкноты па 100 ці 200. А купюры вартасцю 10, 20 даляраў. Але калі я іх купляла ў сваім банку, то мяне запэўнівалі, што тут няма ніякай праблемы.

Але не, праблема з'явілася. І часцяком я вярталася з абменніка з «варожай валютай», брала іншую банкноту, зноў ішла.

Купюры, якія не прынялі ў нашым мясцовым банку, я завозіла ў Менск, там без усялякіх пытанняў мяняла.

Але вось апошнія некалькі месяцаў сітуацыя кардынальна змянілася. Бяруць і падраныя, і «мурзатыя», і памятыя.

Мусіць, у скарбніцы рэжыму ўтварылася дзірка, а даляры-еўра не надрукуеш жа, як тыя рублі. Валютная гатоўка рэжыму тэрмінова патрэбная, і ўжо не важна, як яна выглядае.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках