5 лютага 2025, Серада, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захарава зладзіла істэрыку праз заявы Зяленскага

7
Захарава зладзіла істэрыку праз заявы Зяленскага
Марыя Захарава

І дапусціла неадназначны для Крамля намёк.

Прэс-сакратарка МЗС Расеі Марыя Захарава раскрытыкавала прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага за заяву аб неабходнасці выдачы дзяржаве ядзернай зброі ў выпадку зацягвання ўступлення ў NАТО на дзесяцігоддзі, піша «Главред».

Таксама спікерка расейскага МЗС абазвала ўкраінскага лідара «маньякам».

Яна таксама прыдумала, што для прэзідэнта Украіны атамныя станцыі - «гэта не крыніца мірнай энэргетыкі, а брудная ядзерная зброя, якая патрэбная кіеўскаму рэжыму для шантажу».

Захарава фактычна апісала дзеянні Расеі ў дачыненні да атамных электрастанцый, бо краіна-агрэсарка акупавала Запарожскую АЭС, стварыўшы там пагрозлівую сітуацыю.

Нагадаем, што раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Захад павінен вярнуць Украіне ядзерную зброю. Уступленне Украіны ў NАТО можа заняць шмат гадоў. Таму Зяленскі назваў альтэрнатыўнай гарантыяй бяспекі ад агрэсіі РФ ядзерную зброю.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках