5 лютага 2025, Серада, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі жаўнер на КамАЗе знішчыў свой жа Су-25

25
Расейскі жаўнер на КамАЗе знішчыў свой жа Су-25

Самалёт, які дыслакаваўся ў Крыме, больш не ўзляціць.

Расейскі жаўнер-навабранец на КАМАЗе без правоў кіроўцы пратараніў штурмавік Су-25СМ3 на аэрадроме ў акупаваным Сімферопалі.

Як стала вядома блізкаму да расейскага вайскоўцаў Telegram-каналу «ВЧК-ОГПУ», самалёт «атрымаў пашкоджанні, якія не дазваляюць яго далейшае выкарыстанне паводле прызначэння».

«Інцыдэнт адбыўся ў той момант, калі вайсковец з Чалябінскай вобласці Аляксандр Эрліх пераганяў цяжкавік з адной зоны стаянкі лятальных апаратаў у іншую. Перавысіўшы хуткасць, ён сутыкнуўся са штурмавіком, які буксіруецца пры дапамозе жорсткага счаплення аўтамабілем УРАЛ АПА-5Д», — піша Telegram-канал.

Шкода, прычыненая Мінабароны РФ, склала пад чатыры мільёны долараў.

«Акрамя таго, вайсковая частка была пазбаўленая магчымасці выконваць баявыя задачы паводле прызначэння ў сувязі з адсутнасцю рэзэрвовых паветраных суднаў гэтага тыпу. Суд прысудзіў Эрліха да года пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам паўтара года, а таксама часткова задаволіў цывільны пазоў вайсковай пракуратуры на суму 10 млн рублёў. Жаўнер прасіў знізіць суму шкоды, што спаганяецца, да 300 тысяч рублёў. Суд апеляцыйнай інстанцыі пакінуў прысуд у дзеянні», — паведаміў Telegram-канал.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках