5 лютага 2025, Серада, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папулярны беларускі банк увёў змены для зняцця гатоўкі з замежных картак

Папулярны беларускі банк увёў змены для зняцця гатоўкі з замежных картак

У некаторых выпадках давядзецца звярнуцца ў касу банка.

У прэс-службе "Беларусбанка" паведамілі аб падаўжэнні забароны на зняцце гатоўкі ў банкаматах. Размова ідзе аб картах, якія выпушчаны за межамі нашай краіны (у Польшчы, Расеі, ЕЗ і г.д.). Праўда, калі яшчэ ў снежні максімальная сума, якую можна было зняць, складала 995 рублёў, дык з 5 лютага ліміт павялічылі да 2058 рублёў на месяц, піша “Тэлеграф”.

У фінансавай установе патлумачылі, што змены тычацца сумы зняцця гатоўкі з выкарыстаннем аплатных картак, эмітаваных банкамі-нерэзідэнтамі. Прасцей кажучы, зараз банкаматы "Беларусбанка" не дадуць зняць больш за 2058 рублёў на месяц з "пластыка", выпушчанага за межамі нашай краіны.

Каб зняць суму, якая перавышае гэты ліміт, можна звярнуцца ў касу банка з дакументам, які сведчыць асобу, дадалі ва ўстанове. Дарэчы, яшчэ ў снежні максімальна магчымая сума гатоўкі для зняцця была ўдвая меншая і складала 995 рублёў. З чым звязана яе павелічэнне, у "Беларусбанку" не ўдакладнілі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках