СМІ: Starlink пачаў масава блакаваць тэрміналы, якімі карыстаюцца расейскія акупанты
5- 5.02.2025, 19:02
- 5,378
Што вядома.
Пра гэта 5 лютага інфармуе «Гордон» са спасылкай на партызанскі рух «Атэш».
«Расейскія вайскоўцы застаюцца без сувязі з-за блакавання Starlink. [...] Starlink пачаў масава блакаваць старонкі, спасылаючыся на «падазроную актыўнасць», - гаворыцца ў допісе.
Са звестак партызанскага руху, расейскія вайскоўцы «ўжо сутыкнуліся з нечаканым адключэннем тэрміналаў, што прывяло да перабояў у каардынацыі падраздзяленняў».
«Аднаўленне доступу магчымае толькі пасля праверкі, але ва ўмовах баявых дзеянняў гэта становіцца вельмі складаным. Усё гэта ўзмацняе хаос у сістэме кіравання расейскага войска. Пакуль акупанты спрабуюць знайсці спосабы абысці блакаванне, сітуацыя на фронце для іх толькі пагаршаецца», - заявілі ў «Атэш».