31 сакавiка 2025, панядзелак, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Black Sabbath дасць канцэрт упершыню за 20 гадоў

10
Black Sabbath дасць канцэрт упершыню за 20 гадоў

У поўным складзе.

Брытанскі рок-гурт Black Sabbath упершыню за 20 гадоў уз'яднаецца, каб даць канцэрт у поўным складзе. Музыкі плануюць выступіць 5 ліпеня 2025 года ў Бірмінгэме - другім паводле велічыні брытанскім горадзе, дзе і нарадзіўся гурт. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на арганізатара канцэрта.

У складзе гурта выступяць яго нязменныя ўдзельнікі: саліст Озі Осбарн, гітарыст Тоні Аёмі, басіст Гізер Батлер і бубнач Біл Уорд. Музыкі выканаюць свае гіты, у тым ліку песні War Pigs, Paranoid і Iron Man.

Канцэрт пройдзе на стадыёне Villa Park, размешчаным у раёне Астан. Апошні супольны канцэрт гурт Black Sabbath даваў у 2005 годзе, і гэта будзе першы выступ у «класічным» складзе.

Black Sabbath быў заснаваны ў 1968 годзе. У фармаванні жанру бралі ўдзел і іншыя калектывы — Deep Purple, Led Zeppelin, Uriah Heep і шэраг іншых вядомых каманд, аднак менавіта Black Sabbath першыя зайгралі класічны хэві-метал, меўшы на гэты кірунак безумоўны ўплыў. З 1995 года гурт не выпускае новых альбомаў і збіраецца ў арыгінальным складзе толькі для асобных канцэртаў. Большасць удзельнікаў займаюцца сольнай дзейнасцю. З 1970 да 2000 гады Black Sabbath прадалі блізу 100 млн сваіх альбомаў. Да 2012 года агульны тыраж альбомаў Black Sabbath наблізіўся да 70 млн.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках